ААТ «ААБ Беларусбанк» стала Генеральным спонсарам 11-ай міжнароднай спецыялізаванай выставы «Хлебная і кандытарская справа - 2015», якая прайшла з 8 па 11 верасня 2015 г. у Мінску.
У конкурсе прафесійнага майстэрства кандытараў з розных краін свету «золата» атрымала беларуска Наталля Мінчанкова.
Яе высокі прафесіяналізм быў адзначаны спецыяльным прызам Генеральнага спонсара.
Уручаючы эксклюзіўны дыплом, дырэктар фінансава-эканамічнага дэпартамента ААТ «ААБ Беларусбанк» Аляксандр Ягораў адзначыў, што фінансавая падтрымка выставы – гэта не толькі пазіцыя банка як сацыяльна адказнага інстытута, але і імкненне матываваць развіццё малога бізнесу.
«У кандытарскай сферы малыя сямейныя прадпрыемствы – гэта аптымальны фармат», - лічыць ТОП-менеджар.
Свой кандытарскі шэдэўр – бліскучае «Царскае паляванне» ў знак падзякі Наталля Мінчанкова перадала банку.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»