Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», размешчанае па адрасе 220089, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, паведамляе аб правядзенні 15 верасня 2015 года ў адпаведнасці з загадам в.а. Старшыні Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў у завочнай форме з наступнай павесткай дня:
- Аб павелічэнні статутнага фонду ААТ «ААБ Беларусбанк» шляхам выпуску дадатковых простых (звычайных) акцый, размяшчаемых шляхам правядзення закрытай падпіскі.
Дата заканчэння прыёму бюлетэняў – 11 верасня 2015 года.
Прыняўшымі ўдзел у Агульным сходзе акцыянераў лічацца асобы, запоўненыя бюлетэні якіх атрыманы ў вызначаным парадку.
Тэлефоны для даведак: (8 017)309 11 23, 309 04 08.