13 верасня аматары бегу з усяго свету збяруцца ў Мінску для ўдзелу ў маштабным спартыўным мерапрыемстве – Мінскім Polo Марафоне.
Паўмарафон пройдзе ў рамках святкавання Дня горада. Удзельнікі прабягуць 21,1 кіламетра па цэнтральнай частцы сталіцы. У гэтым мерапрыемстве змогуць паўдзельнічаць усе жадаючыя, а бегунам з іншых краін бясплатна адкрыюць візы. Чакаецца, што ў паўмарафоне прымуць удзел каля 15 000 мінчан і гасцей сталіцы.
«Беларусбанкам» арганізавана магчымасць аплаты ўдзелу ў паўмарафоне на сайце http://www.polomarathon.by з выкарыстаннем рэквізітаў банкаўскіх картак плацежных сістэм Visa, MasterCard або БЕЛКАРТ.
Кліентам «Беларусбанка», якія з’яўляюцца карыстальнікамі «М-банкінгу», прадастаўлена яшчэ больш зручная магчымасць аплаты ўдзелу ў гэтым мерапрыемстве – выбраўшы на сайце ў якасці спосабу аплаты паслугу «М-банкінг» і пазначыўшы нумар свайго мабільнага тэлефона, карыстальнік на працягу некалькіх секунд атрымае SMS-паведамленне, якое ўтрымлівае запыт аб аплаце.