Навіны банка і прэс-рэлізы
09.09.2015

Вынікі дзейнасці ААТ «ААБ Беларусбанк» за студзень-жнівень 2015 года

Дзейнасць банка ў студзені-жніўні 2015 года была накіравана на вырашэнне задач, вызначаных Асноўнымі паказчыкамі развіцця на 2015 год.

Нарматыўны капітал банка на 01.09.2015 склаў 33,4 трлн. рублёў.

Статутны фонд складае 26,7 трлн. рублёў, або 1 349 млн. еўра.

Рэсурсная база банка за студзень-жнівень 2015 года павялічылася на 29 %, або на 57 трлн. рублёў, і на 01.09.2015 склала 256 трлн. рублёў.

Аб’ём сродкаў карпаратыўных кліентаў на 01.09.2015 склаў 78 трлн. рублёў.

Аб’ём прыцягнутых сродкаў фізічных асоб на 01.09.2015 (без уліку налічаных працэнтаў) склаў 93,3 трлн. рублёў.

Аб’ём крэдытных рэсурсаў, прыцягнутых ААТ «ААБ Беларусбанк» ад замежных банкаў і фінансавых кампаній, на 01.09.2015 склаў 1,8 млрд. долараў ЗША ў эквіваленце. Названыя рэсурсы накіраваны на рэалізацыю інвестыцыйных праектаў прадпрыемстваў.

Крэдытны партфель банка на 01.09.2015 склаў 179,5 трлн. рублёў, у т.л.:

- юрыдычных асоб (з улікам аблігацый і рэсурсаў, перададзеных ААТ «Белаграпрамбанк» для крэдытавання дзяржпраграм) – 131,8 трлн. рублёў;

- фізічных асоб – 47,7 трлн. рублёў, у т.л. па льготных крэдытах у адпаведнасці з Указамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (№№ 13, 185, 195, 75, 368) – 43,0 трлн. рублёў.

Па стане на 01.09.2015 у абарачэнні знаходзяцца 5 млн. плацежных картак ААТ «ААБ Беларусбанк».

Функцыянуе 1 256 банкаматаў, 2 207 інфакіёскаў, 2 тысячы пунктаў выдачы наяўных, 2 тысячы  пунктаў прыёму камунальных плацяжоў.

Доля безнаяўных аперацый па плацежных картках у агульным аб’ёме расходных аперацый з выкарыстаннем плацежных картак у сетцы банка за жнівень 2015 года склала 35,8 %. 

За справаздачны перыяд аб’ём валютна-абменных аперацый з улікам фізічных асоб з наяўнай замежнай валютай склаў (з улікам канверсіі) у эквіваленце долараў ЗША па куплі 1074,2 млн., па продажы 1041,1 млн.

На 01.09.2015 сетка падраздзяленняў банка налічвае 34 філіялы (у т.л. 6 філіялаў – абласных (Мінскае) упраўленняў) і 96 цэнтраў банкаўскіх паслуг, а таксама 1 670 аддзяленняў (з якіх 781, або 47 % ад агульнай колькасці аддзяленняў, размешчана ў гарадах і 889, або 53 %, – у сельскай мясцовасці).

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!