Навіны банка і прэс-рэлізы
08.09.2015

ААТ «ААБ Беларусбанк» стала Генеральным спонсарам міжнароднай выстаўкі «Хлебная і кандытарская справа - 2015» (прэс-рэліз)

ААТ «ААБ Беларусбанк» стала Генеральным спонсарам 11-ай міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі «Хлебная і кандытарская справа - 2015», якая пройдзе з 8 па 11 верасня 2015 г. у Мінску.

Штогадовае выставачнае мерапрыемства прыцягвае асноўных вытворцаў і пастаўшчыкоў абсталявання, сыравіны і інгрэдыентаў галіны і ў бягучым годзе пройдзе пад дэвізам «Хлеб – аснова здаровага харчавання». Дзелавая праграма ўключае майстар-класы і конкурсы прафесійнага майстэрства кандытараў з розных краін свету, агляд якасці хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў, мерапрыемствы прадстаўніцкага ўзроўню, перагаворы, прэзентацыі і адукацыйны блок па пякарнай тэматыцы.

«Наша сацыяльная адказнасць  рэалізуецца ў розных праграмах. Гэта дапамога дзецям, і перш за ўсё сіротам, культуры, спорту. Але гэты праект не ўкладаецца ні ў адну з іх, пры гэтым датычыцца кожнай. А таму што хлеб – усяму галава. І ад яго – здароўе нацыі, шлях да поспеху і перамог, ды і да бацькоўскага дома», – патлумачыў старшыня праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Сяргей Пісарык. – Мы вырашылі падтрымаць гэту добрую ініцыятыву, якая, я мяркую, пазітыўна адлюструецца на іміджы нашай краіны, дзе да хлеба ставяцца з піетэтам».

 

Даведка: У «Беларусбанку» рэалізуецца 5 сацыяльных праграм «Беларусбанк. Бацькоўскі кут», «Беларусбанк. Вектар дабрыні», «Беларусбанк. Мост у будучыню», «Беларусбанк. Пераможам разам», «Беларусбанк. Прастора натхнення».

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!