Навіны банка і прэс-рэлізы
03.09.2015

«Беларусбанк» устанаўлівае з 4 верасня 2015 года працэнтныя стаўкі па тэрміновых банкаўскіх укладах у замежнай валюце (прэс-рэліз)

ААТ «ААБ Беларусбанк» інфармуе ўкладчыкаў аб тым, што з 04.09.2015 працэнтныя стаўкі па нанава прымаемых тэрміновых банкаўскіх укладах у замежнай валюце ўстаноўлены ў наступных памерах:

- па тэрміновым банкаўскім укладзе «Ашчадны» (у доларах ЗША, еўра) – 4% гадавых (па раней прынятых укладах, па якіх не налічваецца паніжаная працэнтная стаўка, устаноўлены памер працэнтаў прымяняць пачынаючы з 04.10.2015);

- па тэрміновым банкаўскім укладзе «Чатыры сезоны» (у доларах ЗША, еўра) асноўныя працэнты – 2,5% гадавых (па раней прынятых укладах, па якіх не налічваецца паніжаная працэнтная стаўка, устаноўлены памер асноўных працэнтаў прымяняць пачынаючы з 04.10.2015).

                                             

З 04.10.2015 па раней адкрытых тэрміновых банкаўскіх укладах «Ваш выбар» (у доларах ЗША, еўра), па якіх не налічваецца паніжаная працэнтная стаўка, асноўныя працэнты ўстаноўлены ў наступных памерах:

- для штодзённага астатку ўкладу да 2 000 (уключна) – 2,5% гадавых;

- для штодзённага астатку ўкладу больш за 2 000-15 000 – 3% гадавых;

- для штодзённага астатку ўкладу больш за 15 000 – 3,5% гадавых.

 

З 04.09.2015 па раней адкрытых тэрміновых укладах у замежнай валюце, па якіх не налічваецца паніжаная працэнтная стаўка, устаноўлены наступны памер працэнтных ставак:

па накапляльных укладах у замежнай валюце (у доларах ЗША, еўра):

- 6 месяцаў – 1% гадавых;

- 12 месяцаў – 1,5% гадавых;

- 18 месяцаў – 2% гадавых;

- 24 месяцы – 2,5% гадавых;

- 36 месяцаў – 3% гадавых.

Названы памер працэнтных ставак па накапляльных укладах у замежнай валюце прымяняецца з даты аўтаматычнага перазаключэння на новы тэрмін пачынаючы з 04.09.2015.

па тэрміновым банкаўскім укладзе ў замежнай валюце «Валютны экспрэс» (у доларах ЗША, еўра) у наступнай залежнасці:

- за 1-ы месяц захоўвання ўкладу (лічачы з дня заключэння (аўтаматычнага перазаключэння) дагавору тэрміновага банкаўскага ўкладу ў замежнай валюце «Валютны экспрэс») – 2,5% гадавых;

- за 2-і месяц захоўвання ўкладу (лічачы з дня заключэння (аўтаматычнага перазаключэння) дагавору тэрміновага банкаўскага ўкладу ў замежнай валюце «Валютны экспрэс») – 3% гадавых;

- за 3-і месяц захоўвання ўкладу (лічачы з дня заключэння (аўтаматычнага перазаключэння) дагавору тэрміновага банкаўскага ўкладу ў замежнай валюце «Валютны экспрэс») – 3,5% гадавых.

Устаноўлены памер працэнтнай стаўкі прымяняць па тэрміновым банкаўскім укладзе «Валютны экспрэс» (у доларах ЗША, еўра) пачынаючы з 04.10.2015 або даты аўтаматычнага перазаключэння ўкладу на новы тэрмін пачынаючы з 04.09.2015.

 

Працэнтная стаўка па ўкладах (дэпазітах) можа быць зменена банкам у аднабаковым парадку ў адпаведнасці з дагаворамі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў)

 

Падрабязнасці па тэлефоне 147, на сайце і ў аддзяленнях «Беларусбанка».

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!