Навіны банка і прэс-рэлізы
31.08.2015

Дзякуючы крэдытнай падрымцы «Беларусбанка» Гродзенскі мясакамбінат істотна пашырыў свае вытворчыя магутнасці (прэс-рэліз)

З удзелам ААТ «ААБ Беларусбанк» ААТ «Гродзенскі мясакамбінат» ажыццявіла рэалізацыю буйнейшага інвестыцыйнага праекта – будаўніцтва цэха па вытворчасці сыравэнджаных і сыравяленых вырабаў з выкарыстаннем новага тэхналагічнага абсталявання высокай прадукцыйнасці з будаўніцтвам кагенерацыйнага модуля магутнасцю 1,6 МВт. Агульны кошт праекта каля 30,7 млн. еўра.

Новы цэх – гэта высокаэфектыўная канкурэнтаздольная экспартаарыентаваная вытворчасць сыравэнджаных вырабаў з аб’ёмам вытворчасці да 500 тон штомесячна. Тэрмін рэалізацыі праекта на мясакамбінаце згодна з інвестыцыйным дагаворам складаў 30 месяцаў, фактычна цэх удалося ўвесці з апярэджаннем на сем месяцаў. Увод аб’екта дазволіў дадаткова арганізаваць 220 рабочых месцаў. Мадэрнізацыя вытворчасці павялічыць аб’ём і палепшыць якасць вытворчасці сыравэнджанай прадукцыі, аптымізуе вытворчы працэс, знізіць працаёмкасць прадукцыі і павысіць прадукцыйнасць працы, палепшыць умовы працы работнікаў. Новы цэх працуе ў аўтаномным рэжыме па замкёным тэхналагічным цыкле: ад паступлення зыходнай сыравіны і дапаможных матэрыялаў да пакавання і адгрузкі гатовай прадукцыі з забеспячэннем поўнага комплекса бытавых і санітарна-гігіенічных памяшканняў. Плануемы аб’яём вытворчасці прадукцыі ў новым цэху ў 2016 годзе складзе каля 600 мільярдаў рублёў у год.

Усяго на будаўніцтва цэха выдадзена крэдытаў ААТ «ААБ Беларусбанк» на 250 млрд. рублёў у эквіваленце (53,6% усіх выдаткаў па праекце). Прыцягнутая замежная крэдытная лінія на 10,7 млн. еўра ад польскага банка BGK на фінансаванне паставак вытворчага абсталявання.

Рэалізацыя чарговага інвестыцыйнага праекта пацвердзіла высокія партнёрскія і стратэгічныя адносіны ААТ «Гродзенскі мясакамбінат» і ААТ «ААБ Беларусбанк».

        

Даведка: ААТ «Гродзенскі мясакамбінат» – адно з найбуйнейшых у Беларусі мясаперапрацоўчых прадпрыемстваў, якое ажыццяўляе дзейнасць на мясным рынку больш за 100 гадоў. Сёння вырабляецца і прапануецца для рэалізацыі больш за 470 відаў прадукцыі. Гэта калбасныя вырабы, паўфабрыкаты, свініна і ялавічына. На прадпрыемстве працуе больш за 1,6 тыс. чалавек.

Прадукцыя адрозніваецца высокай якасцю і запатрабавана як на ўнутраным, так і на знешнім рынку. ААТ «Гродзенскі мясакамбінат» мае заслужаную рэпутацыю надзейнага дзелавога партнёра.

Супрацоўніцтва ААТ «Гродзенскі мясакамбінат» з ААТ «ААБ Беларусбанк» пачалося ў 1997 годзе з адкрыццём разліковых рахункаў. Кліент спажывае шырокі спектр банкаўскіх паслуг: разлікова-касавае абслугоўванне, крэдытаванне, інкасацыя, зарплатны праект. Таксама ён неаднаразова станавіўся пераможцам намінацый, прысуджаемых карпаратыўным кліентам. На тэрыторыі прадпрыемства рэгулярна праводзяцца Дні кліента для работнікаў па рознічных паслугах банка.

Прадпрыемства пастаянна карыстаецца крэдытнай падтрымкай ААТ «ААБ Беларусбанк» на мэты бягучай і інвестыцыйнай дзейнасці. За мінулыя гады было прафінансавана набыццё кацельнай устаноўкі, ліній па забоі свіней, буйной рагатай жывёлы, рознага абсталявання і аўтатранспартных сродкаў, будаўніцтва турыстычнага комплекса «Каробчыцы» і набыцця тэхнікі для філіяла «Парачанка» ААТ«Гродзенскі мясакамбінат».

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!