З 25 жніўня 2015 года «Беларусбанк» прапануе скарыстацца спажывецкім крэдытам «Маладая сям’я». Крэдыт прадастаўляецца грамадзянам ва ўзросце да 31 года пры наяўнасці дзіцяці (дзяцей).
Стаўка па крэдыце ў першыя 30 дзён з дня, наступнага за днём заключэння крэдытнага дагавору, складзе 14% гадавых, у далейшым – 28% гадавых. Пры гэтым якіх-небудзь дадатковых плацяжоў, камісій за суправаджэнне, абаненцкай платы банк не спаганяе.
Падрабязную інфармацыю можна атрымаць ва ўсіх установах Банка, на карпаратыўным сайце www.asb.by і па тэлефоне Кантакт-цэнтра 147.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»