«Беларусбанк» павышае прывабнасць мабільнага банкінга для кліентаў. Цяпер з дапамогай М-банкінга можна аформіць заяўку на спажывецкі крэдыт у любы час сутак не выходзячы з дома ці офіса.
Таксама банк зрабіў яшчэ больш простым і зручным пагашэнне крэдытаў з дапамогай паслугі Аўтааплата. Гэта паслуга прадугледжвае аплату плацяжоў па крэдыце ў аўтаматычным рэжыме шляхам спісання плацяжу па крэдыце з плацежнай карткі крэдытаатрымальніка. Паслуга Аўтааплата можа быць актывавана трымальнікамі плацежных картак ААТ «ААБ Беларусбанк» у інфакіёсках банка.
Эканомце ваш час з новымі сэрвісамі «Беларусбанка»!
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць ва ўсіх установах банка, на карпаратыўным сайце belarusbank.by і па тэлефоне Кантакт-цэнтра 147.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»