Навіны банка і прэс-рэлізы
20.08.2015

Ільготныя крэдыты для маладых спецыялістаў – сур’ёзны сегмент спажывецкага крэдытавання «Беларусбанка» (прэс-рэліз)

Намеснік дырэктара дэпартамента крэдытавання насельніцтва ААТ  «ААБ Беларусбанк» Святлана Філіпчук правяла анлайн-канферэнцыю на сайце БЕЛТА. Сярод мноства пытанняў, адрасаваных спікеру, было і пытанне аб прадастаўленні крэдытаў для моладзі. Па інфармацыі Святланы Філіпчук, ільготныя крэдыты «Беларусбанка» кожны год атрымліваюць больш за 1,2 тыс. маладых спецыялістаў, а аб’ём выдачы такіх крэдытаў перавышае Br20 млрд. "Размова ідзе пра льготны крэдыт на набыццё хатняй маёмасці і тавараў першай неабходнасці для маладых спецыялістаў, якія прыступілі да працы па размеркаванні ў бюджэтную арганізацыю не па месцы жыхарства бацькоў", - патлумачыла спецыяліст. Скарыстацца такім крэдытам можна на працягу двух гадоў пасля заканчэння ўстановы адукацыі, а выпускнікам медыцынскіх вну – на працягу двух гадоў пасля праходжання інтэрнатуры (стажыроўкі).

Ільготны крэдыт прадастаўляецца на тэрмін да 5 гадоў з выплатай працэнтаў у памеры 25% стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (зараз гэта 6,25% гадавых) сумай не больш за 15 бюджэтаў пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва. З 1 жніўня 2015 года БПМ складае Br1 569 130, адпаведна максімальны памер крэдыту - Br23,5 млн.

"Таксама ў бягучым годзе «Беларусбанк» укараніў праграму крэдытавання моладзі да 31 года са стаўкай 20-29% гадавых, якая прадстаўлена трыма крэдытнымі прадуктамі - для студэнтаў, маладых грамадзян і маладых сем’яў, маючых дзяцей", - прадоўжыла Святлана Філіпчук.

Напрыклад, крэдыт «Упэўнены старт» прадастаўляецца студэнтам, якія навучаюцца ва ўстановах вышэйшай адукацыі ўсіх форм навучання не ніжэй трэцяга курса (у тым ліку магістрантаў і аспірантаў не ніжэй другога курса навучання) і атрымліваюць стыпендыю, ва ўзросце да 31 года. Перавагамі крэдыту з’яўляюцца прывабная працэнтная стаўка з улікам паспяховасці ў вучобе, бясплатнае падключэнне да Інтэрнэт-банкінгу, прымяненне праграмы лаяльнасці «Добрасумленны крэдытаатрымальнік», а таксама мноства зручных спосабаў пагашэння крэдыту (у тым ліку ў інфакіёсках банка, праз сістэмы Інтэрнэт- і М-банкінг).

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»