Навіны банка і прэс-рэлізы
18.08.2015

Папоўніць уклады цяпер можна з дапамогай «Аўтааплаты»

З 18 жніўня трымальнікам картак ААТ «ААБ Беларусбанк» прадастаўлена магчымасць пераводу беларускіх рублёў або замежнай валюты з рахункаў, да якіх аформлены карткі, на ўкладныя рахункі, адкрытыя ў банку, з дапамогай паслугі «Аўтааплата».

Карыстальнік «Аўтааплаты» самастойна вызначае перыяд ажыццяўлення аперацыі (аднаразова, штотыднёва, штомесячна) і суму, якая падлягае пералічэнню на ўклад. Перавод ажыццяўляецца ў аўтаматычным рэжыме. Пры спісанні грашовых сродкаў з рахунку карткі трымальніку прыходзіць паведамленне на адрас электроннай пошты.

Падключыць «Аўтааплату» можна ў любым інфакіёску банка.

 

 

Падрабязней пра паслугу  «Аўтааплата».

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!