Дзейнасць банка ў студзені-ліпені 2015 года была накіравана на рашэнне задач, вызначаных Асноўнымі паказчыкамі развіцця 2015 год.
Нарматыўны капітал банка на 01.08.2015 склаў 33,4 трлн. рублёў.
Статутны фонд сфарміраваны ў памеры 26,7 трлн. рублёў, або 1 598 млн. еўра.
Рэсурсная база банка за студзень-ліпень 2015 года павялічылася на 19 %, або на 38 трлн. рублёў, і на 01.08.2015 склала 236 трлн. рублёў.
Аб’ём сродкаў карпаратыўных кліентаў на 01.08.2015 склаў 70 трлн. рублёў.
Аб’ём прыцягнутых сродкаў фізічных асоб на 01.08.2015 (без уліку налічаных працэнтаў) склаў 86,5 трлн. рублёў.
Аб’ём рэсурсаў, прыцягнутых ААТ «ААБ Беларусбанк» ад замежных банкаў і фінансавых кампаній, на 01.08.2015 склаў 1,9 млрд. долараў ЗША ў эквіваленце. Названыя рэсурсы накіраваны на рэалізацыю інвестыцыйных праектаў прадпрыемстваў.
Крэдытны партфель банка на 01.08.2015 склаў 167,5 трлн. рублёў, у т.л.:
- юрыдычных асоб (з улікам аблігацый і рэсурсаў, перададзеных ААТ «Белаграпрамбанк» для крэдытавання дзяржпраграм) – 120,2 трлн. рублёў;
- фізічных асоб – 47,2 трлн. рублёў, у т.л. па льготных крэдытах у адпаведнасці з Указамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (№№ 13, 185, 195, 75, 368) – 42,6 трлн. рублёў.
Па стане на 01.08.2015 у абарачэнні знаходзяцца 5 млн. плацежных картак ААТ «ААБ Беларусбанк».
Функцыянуе 1 256 банкаматаў, 2 215 інфакіёскаў, 2 тысячы пунктаў выдачы наяўных, 2 тысячы пунктаў прыёму камунальных плацяжоў.
Доля безнаяўных аперацый па плацежных картках у агульным аб’ёме расходных аперацый з выкарыстаннем плацежных картак у сетцы банка за ліпень 2015 года склала 34,9 %.
За справаздачны перыяд аб’ём валютна-абменных аперацый з удзелам фізічных асоб з наяўнай замежнай валютай склаў (з улікам канверсіі) у эквіваленце долараў ЗША па куплі 934 млн., па продажы 822,6 млн.
На 01.08.2015 сетка падраздзяленняў Банка налічвае 34 філіялы (у т.л. 6 філіялаў – абласных (Мінскае) упраўленняў) і 96 цэнтраў банкаўскіх паслуг, а таксама 1 671 аддзяленне (з якіх 782, або 47 % ад агульнай колькасці аддзяленняў, размешчана ў гарадах і 889, або 53 %, ‑ у сельскай мясцовасці).
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»