Навіны банка і прэс-рэлізы
10.08.2015

Аддзяленне № 527/360 «Беларусбанка» атрымала прыз ад кампаніі Western Union (прэсс-рэліз)

Па выніках работы ў 1 паўгоддзі 2015 года аддзяленне № 527/360 ААТ «ААБ Беларусбанк» прадэманстравала ўпэўнены рост колькасці апрацаваных пераводаў па сістэме Western Union (у параўнанні з 1 кварталам рост склаў 15%), што паслужыла прычынай атрымання прыза ад кампаніі Western Union. Аддзяленню ўручаны дыплом-сертыфікат за прафесіяналізм і значны ўклад у развіццё бізнесу, а таксама знак VIP-пункта абслугоўвання ў сістэме Western Union.

Віншуючы супрацоўнікаў аддзялення № 527/360 з першымі прызамі конкурснай праграмы «WU VIP», прадстаўнікі Цэнтральнага апарата банка пажадалі ім не зніжаць энтузіязм, працягваючы нарошчаваць колькасць і аб’ёмы аперацый у сістэме Western Union, а таксама максімальна праявіць свае крэатыўныя якасці для перамогі ў другой частцы конкурса.

 

Даведка: У сакавіку 2015 года міжнародная сістэма грашовых пераводаў Western Union уключыла аддзяленне № 527/360 ААТ «ААБ Беларусбанк» у спіс ТОП 100 лепшых аддзяленняў рэгіёна ECPA (Усходняя Еўропа, СНД, Афганістан, Пакістан) для ўдзелу ў матывацыйнай конкурснай праграме «WU VIP».

Праграма конкурса мае на мэце вызначэнне лепшых пунктаў абслугоўвання па выніках прыросту колькасці транзакцый і сукупнай актыўнасці ўдзелу супрацоўнікаў у конкурсных заданнях (прадастаўленне фотаздымкаў рэкламна-інфармацыйнага афармлення пункта абслугоўвання, аповеды пра свой унікальны вопыт абслугоўвання кліентаў, тэсціраванне супрацоўнікаў і г.д.).

Кампанія Western Union – сусветны лідар у сферы грашовых пераводаў, мае больш чым 150-гадовы вопыт, а таксама шырокую і развітую сетку для ажыццяўлення грашовых пераводаў, якая налічвае больш за 500 000 аддзяленняў у 200 краінах і тэрыторыях свету.

 Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»