Навіны банка і прэс-рэлізы
10.08.2015

У «Беларусбанку» прымалі дэлегацыю Нацыянальнага прафсаюза работнікаў банкаў В’етнама (прэс-рэліз)

Абмен вопытам работы па сацыяльнай падтрымцы супрацоўнікаў стаў галоўнай мэтай візіту в’етнамскай дэлегацыі ў ААТ «ААБ Беларусбанк». Прадстаўнікі банкаўскага прафсаюза В’етнама, Банка сельскай гаспадаркі і развіцця вёсак В’етнама (Агрыбанк) пазнаёміліся з гісторыяй старэйшага фінансавага інстытута краіны, функцыянаваннем аб’ектаў сацыяльна-культурнага прызначэння і далі ім высокую ацэнку.

 

Намеснік старшыні праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Уладзімір Занько расказаў гасцям пра існуючую сістэму сацыяльнай падтрымкі работнікаў банка, падкрэсліўшы, што сацыяльны пакет – адзін з эфектыўных рычагоў матывацыі персанала. Ён адзначыў, што важкі складнік гэтага пакета – аздараўленне, і запрасіў в’етнамскіх калег адпачыць у банкаўскіх здраўніцах.

 

Кіраўнік дэлегацыі – пастаянны віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага прафсаюза работнікаў банка В’ьетнама Нгуен Ван Тан падзякаваў за гасцінны прыём і выказаў упэўненасць ва ўмацаванні партнёрскіх узаемаадносін паміж Аб’яднанай прафсаюзнай арганізацыяй ААТ «ААБ Беларусбанк» і прафсаюзнымі арганізацыямі банкаў В’етнама.

 Дэлегацыя Нацыянальнага прафсаюза работнікаў банкаў В’етнама знаходзіцца ў г.Мінску з 4 па 11 жніўня па запрашэнні Беларускага прафесійнага саюза банкаўскіх і фінансавых работнікаў. Пасля наведвання «Беларусбанка» госці ўсклалі кветкі да Вечнага агню на плошчы Перамогі, наведалі Храм-помнік у гонар усіх Святых і ў памяць аб ахвярах спасенню Айчыны нашай паслужыўшых.

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»