ААТ «ААБ Беларусбанк» прапануе скарыстацца крэдытам «Да навучальнага года 2015/2016» на прывабных умовах.
Крэдыт прадастаўляецца на тэрмін да 1 года з выплатай працэнтнай стаўкі ў памеры 30% гадавых.
Выдача крэдыту ажыццяўляецца ў памеры не больш за 40 базавых велічынь на кожнага дзіцяці, у межах плацежаздольнасці крэдытаатрымальніка.
Крэдытная плацежная картка дазволіць аплачваць пакупкі як безнаяўным шляхам, так і наяўнымі грашыма.
Атрымаць крэдыт «Да навучальнага года 2015/2016» могуць:
- адзін з бацькоў (іншы законны прадстаўнік (апякун, папячыцель)) дзяцей ва ўзросце ад 6 гадоў і старэй, якія навучаюцца ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай (у т.л. ліцэях) і вышэйшай адукацыі (дзённай формы навучання);
- навучэнец (студэнт, курсант) пры наяўнасці пастаяннай крыніцы даходу (акрамя стыпендыі).
Прыём дакументаў на афармленне крэдыту ажыццяўляецца з 10 жніўня па 30 верасня 2015 года (уключна).
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»