Прызнанае ў свеце рэйтынгавае агенцтва Fitch Ratings пацвердзіла доўгатэрміновы рэйтынг дэфолта эмітэнта (РДЭ) ААТ «ААБ Беларусбанк» на ўзроўні «В-», прагноз «Стабільны».
Як сказана ў паведамленні агенцтва, факт пацвярджэння (РДЭ) адлюстроўвае чаканні Fitch Ratings наконт патэнцыялу падтрымкі банка з боку ўрада Рэспублікі Беларусь у выпадку неабходнасці. Такое меркаванне грунтуецца на факце дзяржуласнасці банка і яго высокай значнасці для банкаўскай сістэмы краіны.
Банк мае таксама доўгатэрміновы/кароткатэрміновы крэдытны рэйтынг контрагента па абавязацельствах у замежнай і нацыянальнай валюце на ўзроўні «В-/С» ад рэйтынгавага агенцва Standard&Poor`s, прагноз «Стабільны».
З’яўляючыся незалежнай і надзейнай ацэнкай крэдытаздольнасці ААТ «ААБ Беларусбанк», крэдытныя рэйтынгі сведчаць аб празрыстасці і адкрытасці банка, дэманструюць плацежаздольнасць фінансавай установы як дзелавога партнёра, спрашчаюць здзелкі на рынку даўгавога капіталу, садзейнічаюць прыцягненню інвестыцый.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»