Навіны банка і прэс-рэлізы
04.08.2015

«Беларусбанк» атрымаў узнагароду кампаніі Visa (прэс-рэліз)

«Беларусбанк» атрымаў узнагароду, якая ўручаецца кампаніяй Visa за якаснае абслугоўванне кліентаў, у намінацыі «За найвышэйшы ўзровень адабрэння міжнародных транзакцый па дэбетавых картах Visa» па выніках работы за 2014 год.

Супрацоўніцтва «Беларусбанк» і Visa пачалося ў 2000 годзе. У 2002 годзе банкам была выпушчана першая картка гэтай міжнароднай плацежнай сістэмы. У цяперашні час «Беларусбанк» эмітаваў больш за 1,1 млн. картак Visa.

Мэта ўзнагароды за якаснае абслугоўванне кліентаў, якая ўручаецца Visa з 1992 года, – прызнанне дасягненняў лепшых эмітэнтаў, экваераў і працэсінгавых кампаній ва ўсім свеце.

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

 

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!