Статутны фонд ААТ «ААБ Беларусбанк» павялічаны на Br10 трлн. (Пастанова Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь №455 ад 30 ліпеня 2015 года).
Такім чынам, зарэгістраваны статутны фонд склаў 26,7 трлн. беларускіх рублёў.
Дакапіталізацыя банка створыць трывалую аснову для сур’ёзнага пашырэння і ўмацавання пазіцый на знешніх рынках капіталу і істотнага павелічэння рэсурснага патэнцыялу банка за кошт прыцягнення ў эканоміку краіны замежных інвестыцый.
Павелічэнне статутнага фонду надасць новы імпульс далейшаму супрацоўніцтву з найбуйнейшымі міжнароднымі крэдытна-фінансавымі інстытутамі.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»