Навіны банка і прэс-рэлізы
30.07.2015

«Беларусбанк» прапануе беспрэцэдэнтныя ўмовы па крэдытах для малога і сярэдняга бізнесу (прэс-рэліз)

Разумеючы важнасць і сацыяльную значнасць суб’етаў малога і сярэдняга бізнесу для краіны, у «Беларусбанку» распрацаваны крэдытныя прадукты, якія прадугледжваюць максімальна прывабныя ўмовы крэдытавання:

кошт крэдытаў у беларускіх рублях — не перавышае стаўкі рэфінансавання + 3 працэнтныя пункты;

– спрошчаны пакет дакументаў;

– зніжаныя патрабаванні да памеру забеспячэння.

 

Крэдыты на мэты бягучай дзейнасці:

– «Мікра-Бізнес Старт» (сума крэдыту да 1000 базавых велічыняў прадастаўляецца ў тым ліку для нанава створаных прадпрыемстваў);

– «Мікра-Бізнес Авердрафт» (сума крэдыту сярэднямесячны аб’ём чыстых паступленняў, але не больш за 15 000 базавых велічыняў прадастаўляецца шляхам афармлення авердрафту);

– «Мікра-бізнес Абарот» (сума крэдыту трохмесячны аб’ём чыстых паступленняў, але не больш за 15 000 базавых велічыняў прадастаўляецца прадпрыемствам, шляхам афармлення аднаўляльнай крэдытнай лініі).

 

Крэдыты на мэты інвестыцыйнай дзейнасці:

– «Мікра-Бізнес Інвест» (сума крэдыту да 15 000 базавых велічыняў прадастаўляецца прадпрыемствам, якія ўжо маюць вопыт дзейнасці);

– «Мікра-Бізнес Інвест плюс» (сума крэдыту да 15 000 базавых велічыняў прадастаўляецца ў тым ліку для нанава створаных прадпрыемстваў, пры ўмове прадастаўлення распрацаванага ТАА «АСБ Кансалт» тэхніка-эканамічнага абгрунтавання, прапануемага для крэдытавання інвестыцыйнага праекта);

– «Мікра-Бізнес Інавацыі» (сума крэдыту да 15 000 базавых велічыняў прадастаўляецца для рэзідэнтаў тэхнапаркаў).

 Для афармлення крэдытнага дагавору патрабуецца мінімальны пакет дакументаў. Пры гэтым паслугі па афармленні дакументаў могуць быць аказаны ТАА «АСБ Кансалт».

 

Падрабязную інфармацыю можна атрымаць ва ўсіх установах банка, на карпаратыўным сайце www.asb.by і па тэлефоне Кантакт-цэнтра 147.

 Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

 

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!