Навіны банка і прэс-рэлізы
28.07.2015

«Беларусбанк» устанаўлівае з 29 ліпеня 2015 года заахвочвальны працэнтны даход па тэрміновых банкаўскіх укладах у беларускіх рублях (прэс-рэліз)

ААТ «ААБ Беларусбанк» устанаўлівае налічэнне заахвочвальнага працэнтнага даходу па наступных тэрміновых банкаўскіх укладах (дэпазітах) у беларускіх рублях у перыяд з 29.07.2015 па 26.08.2015 (уключна):

 - «Ашчадны» – у памеры 2,5% гадавых;

- «Ваш выбар» (незалежна ад штодзённага астатку ўкладу) – у памеры 1,5% гадавых;

- Накапляльны – у памеры 4% гадавых.

 Налічэнне заахвочвальнага працэнтнага даходу ажыццяўляецца на штодзённыя фактычныя астаткі названых відаў укладаў за перыяд з 29.07.2015 або дня адкрыцця ўкладу (дэпазіту) пасля ўказанай даты па 26.08.2015 (уключна).

Далучэнне да астатку ўкладу заахвочвальнага працэнтнага даходу ажыццяўляецца 31.08.2015.

Пры гэтым заахвочвальны працэнтны даход не выплачваецца ў выпадках, калі:

- у перыяд з 29.07.2015 па 30.08.2015 (уключна) ажыццяўляецца вяртанне ўкладчыку сумы ўкладу (у тым ліку ўкладаў, тэрмін вяртання якіх настаў у названы перыяд 2015 года) або расходная аперацыя, якая цягне пераразлік належнага па ўкладзе працэнтнага даходу, або першая расходная аперацыя на падставе пасведчання аб праве на спадчыну;

- на 29.07.2015 па ўкладзе налічваецца паніжаная працэнтная стаўка або працэнтны даход па ўкладзе налічваецца ў памеры стаўкі ўкладу да запатрабавання (у тым ліку па ўкладах «Ашчадны», «Ваш выбар», тэрмін вяртання якіх настаў да 29.07.2015).

Налічэнне працэнтнага даходу на суму заахвочвальнага працэнтнага даходу ажыццяўляецца з 31.08.2015.

 

Працэнтная стаўка па ўкладах (дэпазітах) можа быць зменена банкам у аднабаковым парадку ў адпаведнасці з дагаворамі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў)

Падрабязнасці па тэлефоне 147, на сайце і ў аддзяленнях «Беларусбанка».

 Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»