Навіны банка і прэс-рэлізы
27.07.2015

Рэйтынгавае агенцтва Standard&Poor`s пацвердзіла рэйтынгі ААТ «ААБ Беларусбанк» (прэс-рэліз)

Аўтарытэтнае рэйтынгавае агенцтва Standard&Poor`s пацвердзіла доўгатэрміновы/кароткатэрміновы крэдытныя рэйтынгі контрагента па абавязацельствах у замежнай і нацыянальнай валюце ААТ «ААБ Беларусбанк» на ўзроўні «В-/С», прагноз «Стабільны».

 Бізнес-пазіцыя ААТ «ААБ Беларусбанк» ацэнена Standard&Poor`s як «моцная»: «устойлівыя пазіцыі ў сегменце карпаратыўных і рознічных банкаўскіх паслуг дазваляюць банку захоўваць значную і стабільную базу дэпазітаў у нацыянальнай валюце»; «мы ацэньваем паказчыкі фандзіравання Беларусбанка як «вышэй сярэдняга», а паказчыкі ліквіднасці – «адэкватныя».

 Банк мае таксама доўгатэрміновы/кароткатэрміновы крэдытны рэйтынг дэфолта эмітэнта («РДЭ») на ўзроўні «B-/B» ад рэйтынгавага агенцтва Fitch Ratings, прагноз «Стабільны».

 З'яўляючыся незалежнай і надзейнай ацэнкай крэдытаздольнасці ААТ «ААБ Беларусбанк», крэдытныя рэйтынгі сведчаць аб празрыстасці і адкрытасці банка, дэманструюць плацежаздольнасць фінансавай установы як дзелавога партнёра, спрашчаюць здзелкі на рынку пазыковага капіталу, спрыяюць прыцягненню інвестыцый.

 Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»