Трымальнікі плацежных картак, якія з’яўляюцца абаненамі life:), атрымалі магчымасць у рэжыме рэальнага часу кантраляваць стан банкаўскага рахунку дзякуючы паслузе SMS-апавяшчэнне. Раней гэты сэрвіс быў даступны толькі для абанентаў МТС і Velcom.
SMS-апавяшчэнне – гэта атрыманне на мабільны тэлефон SMS-паведамленняў аб расходных і (або) прыходных аперацыях, здзейсненых з выкарыстаннем плацежнай карткі. Паслуга даступна як на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, так і за яе межамі (пры падключаным міжнародным роўмінгу) дазваляе ўладальніку рахунку:
- кантраляваць стан рахунку ў рэжыме рэальнага часу;
- кантраляваць аперацыі, здзейсненыя з выкарыстаннем дадатковых картак;
- аператыўна рэагаваць, калі па рахунку здзейснены несанкцыянаваныя аперацыі.
Банкам бесперапынна вядзецца работа па прадастаўленні новых і запатрабаваных паслуг для трымальнікаў картак, якія дазволяць ім адчуць камфорт, бяспеку і надзейнасць безнаяўных разлікаў. Падключыць і адключыць паслугу SMS-апавяшчэнне аб расходных і/або прыходных аперацыях можна ва ўстановах банка, а таксама пры дапамозе сістэмы «Інтэрнэт-банкінг».
Падрабязная інфармацыя аб паслузе SMS-апавяшчэнне.