Навіны банка і прэс-рэлізы
20.07.2015

ААТ «ААБ Беларусбанк» сумесна з ТАА «АСБ Кансалт» 30 ліпеня 2015 года праводзяць канферэнцыю «Арганізацыя экспартна-імпартных аперацый з КНР» (прэс-рэліз)

ААТ «ААБ Беларусбанк» сумесна з даччынай кампаніяй ТАА «АСБ Кансалт» 30 ліпеня 2015 г. у Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры (г. Мінск, пр. Газеты «Праўда», д. 11) праводзяць канферэнцыю «Арганізацыя экспартна-імпартных аперацый з КНР».

У рамках канферэнцыі будзе дэталёва разгледжаны працэс арганізацыі экспарту ў Кітай: ад пошуку партнёраў да заключэння кантракту. Слухачы даведаюцца аб асаблівасцях кітайскага рынку, перавагах, каналах прасоўвання тавараў, неабходных дакументах і іншых умовах, веданне якіх дазволіць ужо ў найбліжэйшы час адкрыць пастаянны канал збыту.

Канферэнцыя дапаможа пазбегнуць тыповых памылак і эфектыўна будаваць бізнес з кітайскімі партнёрамі, дамагаючыся паляпшэння фінансавых паказчыкаў дзейнасці прадпрыемства. Таксама ўдзельнікі канферэнцыі даведаюцца аб рэальных магчымасцях фінансавання, даступных для беларускіх экспарцёраў.

Запіс на канферэнцыю па тэлефоне 218 80 83

Тэлефон для даведак 147.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!