Навіны банка і прэс-рэлізы
15.07.2015

Капітал ААТ «ААБ Беларусбанк» будзе павялічаны на 10 трлн. рублёў

Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь 10 ліпеня 2015 года падпісаны Указ № 321 аб павелічэнні статутных фондаў асобных арганізацый. Згодна з гэтым дакументам статутны фонд ААТ «Ашчадны банк «Беларусбанк» будзе павялічаны на 10 трлн. і складзе 26,7 трлн. беларускіх рублёў.

Дакапіталізацыя банка створыць трывалую аснову для сур’ёзнага пашырэння і ўмацавання пазіцый на знешніх рынках капіталу і істотнага павелічэння рэсурснага патэнцыялу банка за кошт прыцягнення ў эканоміку краіны замежных інвестыцый. Таксама павелічэнне статутнага фонду надасць новы імпульс далейшаму супрацоўніцтву з найбуйнейшымі міжнароднымі крэдытна-фінансавымі інстытутамі.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!