Навіны банка і прэс-рэлізы
14.07.2015

ААТ «ААБ Беларусбанк» у спісе найбуйнейшых банкаў свету (прэс-рэліз)

Згодна з рэйтынгам Міжнароднага спецыялізаванага фінансавага выдання The Banker (Financial Times) у 2014 годзе ААТ «ААБ Беларусбанк» размясцілася на 400-ай пазіцыі сярод 1000 найбуйнейшых банкаў свету. Падставай таму - памер капіталу першага ўзроўню 2 095 млн. дол. ЗША ў эквіваленце.

ААТ «ААБ Беларусбанк» у чарговы раз пацвердзіла таксама званне банка нумар 1 у Рэспубліцы Беларусь па капітале першага ўзроўню і ўзнялося на 2 пазіцыі ў спісе 25 найбуйнейшых банкаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, заняўшы 12 месца. Гэта стала магчымым дзякуючы паслядоўнай палітыцы акцыянераў і банка па нарошчванні аб’ёмаў бізнесу з мэтай павышэння ўстойлівасці.

Інфармацыя апублікавана ў штогадовым ліпеньскім выпуску часопіса Top 1000 World Banks, які ўтрымлівае рэйтынг найбуйнейшых фінансавых інстытутаў у свеце і спецыялізаваныя па рэгіёнах рэйтынгі фінансавых інстытутаў за 2014 год.

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»