Навіны банка і прэс-рэлізы
13.07.2015

ААТ «ААБ Беларусбанк» прыцягнуты рэкордны ў айчыннай банкаўскай гісторыі сіндыкаваны крэдыт (прэс-рэліз)

10 ліпеня 2015 года ў г. Санкт-Пецярбург адбылася ўрачыстая цырымонія падпісання дагавору аб прадастаўленні ААТ «ААБ Беларусбанк» сіндыкаванага крэдыту ў памеры 203 мільёны еўра. У пул банкаў-крэдытораў міжнароднага сіндыката ўвайшлі 16 фінансавых інстытутаў з Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Казахстан. Упаўнаважанымі Вядучымі Арганізатарамі выступілі расійскія банкі АТ «АЛЬФА-БАНК», АТ АКБ «НОВИКОМБАНК», ПАТ «Промсвязьбанк». Банк-агент па здзелцы – АТ «АЛЬФА-БАНК».

Старшыня праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Сяргей Пісарык адзначыў, што дванаццатая па ліку здзелка ААТ «ААБ Беларусбанк» на рынку сіндыкаванага крэдытавання стала знакавай для беларускіх пазычальнікаў. Памер сіндыката з’яўляецца рэкордным у гісторыі банкаўскай сістэмы Рэспублікі Беларусь, а яго ўмовы – найбольш камфортнымі для беларусіх банкаў у бягучым годзе.

«Пашырэнне геаграфіі супрацоўніцтва з’яўляецца адной з задач міжнароднага бізнесу ААТ «ААБ Беларусбанк». І таму ўдзел у сіндыкаце шасці новых банкаў, у тым ліку, упершыню з Рэспублікі Казахстан, служыць пацвярджэннем шматвектарнасці абранай стратэгіі прысутнасці банка на знешніх рынках», – дадаў Сяргей Пісарык.

Прыцягнутыя ў рамках сіндыката сродкі будуць накіраваны на эфектыўнае задавальненне патрэб ключавых кліентаў банка пры рэалізацыі іх міжнародных праектаў.

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!