Навіны банка і прэс-рэлізы
10.07.2015

«Беларусбанк» адкрыў новае аддзяленне ў мікрараёне Каменная горка (прэс-рэліз)

Новае аддзяленне «Беларусбанка» адчыніла дзверы для сваіх кліентаў у Мінску на вуліцы Лідскай, 14.

Гэта новы сучасны фармат банкаўскай установы, у якой створаны добрыя ўмовы як для абслугоўвання кліентаў, так і для саміх работнікаў. У памяшканні з усімі ўлічанымі стандартамі якасці і сучасным дызайнам функцыянуюць 3 адкрытыя працоўныя месцы і 4 касы, у тым ліку кабіна для індывідуальнага абслугоўвання, якая карыстаецца попытам з боку насельніцтва. Тут ажыццяўляецца поўны пералік банкаўскіх аперацый. Кліенцкі паток рэгулюецца абсталяванай электроннай сістэмай. Інфармацыя аб прадуктах і паслугах, а таксама абменных курсах валют прадстаўлена на ЖКІ-маніторах. Прасторная плошча аддзялення падзелена на дзве зоны чакання, а для самых маленькіх прадугледжаны вугалок з фарміруючымі мысленне і фінансавую граматнасць прадметамі для гульні.

Адкрываючы аддзяленне, намеснік Старшыні Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Таццяна Міхайлоўская паведаміла, што гэта трэцяе аддзяленне, якое адкрыта банкам у мікрараёне Каменная горка.

На фота: Таццяна Міхайлоўская, намеснік Старшыні Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк», Уладзімір Друшчыц, дырэктар філіяла № 510

Пры гэтым падкрэсліла: «Адкрыццё банкаўскай установы – гэта не толькі жаданне пашырыць сетку і развіваць накірунак банкаўскага бізнесу, гэта ўклад «Беларусбанка» ў фарміраванне сацыяльнай інфраструктуры мікрараёна «Каменная горка-2» і забеспячэнне камфортнага абслугоўвання насельніцтва».

Жыхары мікрараёна, якія прысутнічалі на цырымоніі адкрыцця, дзякавалі за такі знакавы ўклад у сацыяльную інфраструктуру раёна. Першыя кліенты атрымалі ад банка падарункі.

Даведка: У мікрараёне Каменная горка адкрыты наступныя структурныя падраздзяленні філіяла: №510/417 -27.12.2011 (Каменная горка -1), 510/421 - 09.02.2015 (Каменная горка-5). У цэлым у Рэспубліцы ў 2015 годзе адкрыта 3 аддзяленні.

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»