ААТ «ААБ Беларусбанк» прапануе новую паслугу для карпаратыўных кліентаў банка.
Пры адкрыцці другога і наступных рахункаў заключыць дагавор бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку ў беларускіх рублях можна праз сістэму «Кліент-банк» на ўмовах публічнай аферты без наведвання структурных падраздзяленняў банка.
Пры гэтым кліентам павінны выканаць наступныя ўмовы:
- адкрыты бягучы (разліковы) рахунак у беларускіх рублях у адной з устаноў банка;
- наяўнасць сістэмы «Кліент-банк»;
- у асобы, якая мае паўнамоцтвы на адкрыццё рахунку, абавязкова наяўнасць асабістага ключа электроннага лічбавага подпісу.
Дагавор лічыцца заключаным паміж банкам і ўладальнікам рахунку ў момант акцэпта ўладальнікам рахунку публічнай аферты банка.
Днём акцэпта гэтай публічнай аферты з’яўляецца дзень атрымання банкам запоўненых у адпаведнасці з патрабаваннямі банка заявы на адкрыццё рахунку, апытальніка для кліента арганізацыі/індывідуальнага прадпрымальніка, з дапамогай сістэмы «Кліент-банк». Банк адкрывае рахунак не пазней наступнага працоўнага дня за днём акцэпта гэтай публічнай аферты.
Больш падрабязную інфармацыю аб умовах публічнай аферты па заключэнні праз сістэму «Кліент-банк» дагавору бягучага разліковага (банкаўскага) рахунку ў беларускіх рублях можна атрымаць у любой установе банка або на карпаратыўным сайце «Беларусбанка» ў раздзеле «Карпаратаўным кліентам / Разлікова-касавае абслугоўванне»
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»