З 06.07.2015 ААТ «ААБ Беларусбанк» зніжаны стаўкі па нанава выдаваемых крэдытах на спажывецкія патрэбы.
У залежнасці ад умоў і віду крэдыту стаўкі складуць ад 37 да 42% гадавых. Пры гэтым якіх-небудзь дадатковых плацяжоў, камісій за суправаджэнне, абаненцкай платы банк не спаганяе.
Заяўку на крэдыт можна аформіць у любой установе «Беларусбанка», на карпаратыўным сайце www.belarusbank.by або патэлефанаваўшы ў Кантакт-цэнтр на нумар 147, дзе таксама можна атрымаць падрабязную інфармацыю аб спажывецкім крэдытаванні.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»