25 чэрвеня 2015 года ААТ «ААБ Беларусбанк» ажыццявіла планавае пагашэнне сіндыкаванага крэдыту ў памеры 100 мільёнаў еўра, прыцягнутага ў чэрвені 2014 года. У якасці арганізатараў юбілейнай, 10-й па ліку здзелкі банка на рынку сіндыкаванага крэдытавання выступілі банкі Расійскай Федэрацыі і шэрагу еўрапейскіх краін.
Выкананне ААТ «ААБ Беларусбанк» прынятых абавязацельстваў перад банкамі-крэдыторамі ў поўным аб’ёме і ў вызначаныя тэрміны з’яўляецца чарговым пацвярджэннем статуса банка як надзейнага партнёра на міжнародным фінансавым рынку.