Навіны банка і прэс-рэлізы
23.06.2015

«Беларусбанк» прадастаўляе магчымасць перавесці валютныя крэдыты фізічных асоб у рублёвыя (прэс-рэліз)

Астаткі запазычанасці па ўсіх відах крэдытаў фізічных асоб, атрыманых у замежнай валюце, можна перавесці ў беларускія рублі. Такое рашэнне прынята ААТ «ААБ Беларусбанк» з мэтай недапушчэння празмернай нагрузкі па пагашэнні валютных крэдытаў грамадзян.

Перавод запазычанасці ажыццяўляецца па курсе продажу валюты, які выкарыстоўваецца пры ажыццяўленні аперацый з плацежнымі карткамі «Беларусбанка» на ўмовах, якія дзейнічаюць па гэтых відах крэдытаў у беларускіх рублях. Канчатковыя тэрміны пагашэння крэдытаў не змяняюцца.

Пры гэтым крэдытаатрымальнікам і паручыцелям трэба прадаставіць банку дакументы, якія пацвярджаюць даходы.

Па пытаннях пераводу валютных крэдытаў у беларускія рублі неабходна звяртацца ва ўстановы банка па месцы атрымання крэдытаў.

Падрабязнасці па тэлефоне 147, а таксама ва ўстановах «Беларусбанка».