Навіны банка і прэс-рэлізы
18.06.2015

«Беларусбанк» устанаўлівае з 18 чэрвеня 2015 года працэнтныя стаўкі па тэрміновых банкаўскіх укладах у замежнай валюце і беларускіх рублях (прэс-рэліз)

ААТ «ААБ Беларусбанк» інфармуе ўкладчыкаў аб тым, што з 18.06.2015 працэнтная стаўка па тэрміновым банкаўскім ўкладзе ў замежнай валюце «Валютны экспрэс» (у доларах ЗША і еўра) устаноўлена ў наступнай залежнасці:

- за 1-ы месяц захоўвання ўкладу (лічачы з дня заключэння (аўтаматычнага перазаключэння) дагавору тэрміновага банкаўскага ўкладу ў замежнай валюце «Валютны экспрэс») – 4% гадавых;

- за 2-і месяц захоўвання ўкладу (лічачы з дня заключэння (аўтаматычнага перазаключэння) дагавору тэрміновага банкаўскага ўкладу ў замежнай валюце «Валютны экспрэс») – 4,5% гадавых;

- за 3-і месяц захоўвання ўкладу (лічачы з дня заключэння (аўтаматычнага перазаключэння) дагавору тэрміновага банкаўскага ўкладу ў замежнай валюце «Валютны экспрэс») – 5% гадавых.

(Па раней прынятых укладах, па якіх не парушана тэрміновасць, устаноўлены памер працэнтных ставак прымяняецца пачынаючы з 22.07.2015 або з даты аўтаматычнага перазаключэння ўкладу на новы тэрмін, пачынаючы з 18.06.2015).

 

ААТ «ААБ Беларусбанк» дадаткова паведамляе, што з 18.06.2015 устаноўлена:

- стаўка дадатковых працэнтаў па нанава прымаемых тэрміновых банкаўскіх укладах у беларускіх рублях «Класік плюс» – у памеры 3,2% гадавых;

- стаўка асноўных працэнтаў па нанава прымаемых тэрміновых банкаўскіх укладах у беларускіх рублях «Чатыры сезоны» – у памеры 26% гадавых;

- працэнтная стаўка па нанава прымаемых тэрміновых банкаўскіх укладах у беларускіх рублях «Гарантаваны даход» тэрмінам на 35 дзён – у памеры 23% гадавых. (Па раней прынятых на названы тэрмін укладах «Гарантаваны даход» устаноўлены памер працэнтнай стаўкі прымяняецца з даты аўтаматычнага перазаключэння ўкладу на новы тэрмін пачынаючы з 18.06.2015).

Працэнтная стаўка па ўкладах (дэпазітах) можа быць зменена банкам у аднабаковым парадку ў адпаведнасці з дагаворамі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў)

 

Падрабязнасці па тэлефоне 147, на сайце і ў аддзяленнях «Беларусбанка».

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!