Навіны банка і прэс-рэлізы
12.06.2015

Вынікі дзейнасці ААТ «ААБ Беларусбанк» за студзень-май 2015 года

Дзейнасць банка ў студзені-маі 2015 года была накіравана на рашэнне задач, вызначаных Асноўнымі паказчыкамі развіцця на 2015 год.

Нарматыўны капітал банка на 01.06.2015 склаў 23,2 трлн. рублёў.

Статутны фонд складае 16,7 трлн. рублёў, або 1 024 млн. еўра.

Рэсурсная база банка за студзень-май 2015 года павялічылася на 15 %, або на 30 трлн. рублёў, і на 01.06.2015 склала 228 трлн. рублёў.

Аб’ём сродкаў карпаратыўных кліентаў на 01.06.2015 склаў 78 трлн. рублёў.

Аб’ём прыцягнутых сродкаў фізічных асоб на 01.06.2015 (без уліку налічаных працэнтаў) склаў 83 трлн. рублёў.

Аб’ём крэдытных рэсурсаў, прыцягнутых ААТ «ААБ Беларусбанк» ад замежных банкаў і фінансавых кампаній, на 01.06.2015 склаў 1,8 млрд. долараў ЗША ў экв. Названыя рэсурсы накіраваны на рэалізацыю інвестыцыйных праектаў прадпрыемстваў.

Крэдытны партфель банка на 01.06.2015 склаў 167,5 трлн. рублёў, у т.л.:

- юрыдычных асоб (з улікам аблігацый і рэсурсаў, перададзеных ААТ «Белаграпрамбанк» для крэдытавання дзяржпраграм) – 121,1 трлн. рублёў;

- фізічных асоб – 46,4 трлн. рублёў, у т.л. па льготных крэдытах у адпаведнасці з Указамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (№№ 13, 185, 195, 75, 368) – 41,8 трлн. рублёў.

По стане на 01.06.2015 у абарачэнні знаходзяцца 5 млн. плацежных   картак ААТ «ААБ Беларусбанк».

Функцыянуе 1 257 банкаматаў, 2 232 інфакіёскаў, 2 тысячы пунктаў выдачы наяўных, 2 тысячы пунктаў прыёму камунальных плацяжоў.

Доля безнаяўных аперацый па плацежных картках у агульным аб’ёме расходных аперацый з выкарыстаннем плацежных картак у сетцы банка за май 2015 года склала 35,5 %.

За справаздачны перыяд аб’ём валютна-абменных аперацый з удзелам фізічных асоб з наяўнай замежнай валютай склаў (з улікам канверсіі) у эквіваленце долараў ЗША па куплі 644,7 млн., па продажы 541,9 млн.

На 01.06.2015 сетка падраздзяленняў Банка налічвае 34 філіялы (у т.л. 6 філіялаў – абласных (Мінскае) упраўленняў) і 96 цэнтраў банкаўскіх паслуг, а таксама 1 678 аддзяленняў (з якіх 787, або 47 % ад агульнай колькасці аддзяленняў, размешчана ў гарадах і 891, або 53 % ‑ у сельскай мясцовасці).

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!