Навіны банка і прэс-рэлізы
09.06.2015

«Беларусбанк» устанаўлівае з 10 чэрвеня 2015 года заахвочвальны працэнтны даход па тэрміновых банкаўскіх укладах у беларускіх рублях (прэс-рэліз)

ААТ «ААБ Беларусбанк» устанаўлівае налічэнне заахвочвальнага працэнтнгаа даходу па наступных тэрміновых банкаўскіх укладах (дэпазітах) у беларускіх рублях у перыяд з 10.06.2015 па 25.06.2015 (уключна):

- «Ашчадны» – у памеры 3,5% гадавых;

- «Прэміяльна-накапляльны «Дзіцячы» – у памеры 0,5% гадавых;

- «Ваш выбар» (незалежна ад штодзённага астатку ўкладу) – у памеры 2,5% гадавых;

- Накапляльны – у памеры 5% гадавых.

Налічэнне заахвочвальнага працэнтнага даходу ажыццяўляецца на штодзённыя фактычныя астаткі названых укладаў за перыяд з 10.06.2015 або дня адкрыцця ўкладу (дэпазіту) пасля ўказанай даты па 25.06.2015 (уключна).

Далучэнне да астатку ўкладу заахвочвальнага працэнтнага даходу ажыццяўляецца 30.06.2015.

Пры гэтым заахвочвальны працэнтны даход не выплачваецца ў выпадках, калі:

  • у перыяд з 10.06.2015 па 29.06.2015 (уключна) ажыццяўляецца вяртанне ўкладчыку сумы ўкладу (у тым ліку ўкладаў, тэрмін вяртання якіх настаў у названы перыяд 2015 года) або расходная аперацыя, якая цягне пераразлік належнага па ўкладзе працэнтнага даходу, або першая расходная аперацыя на падставе пасведчання аб праве на спадчыну;
  • на 10.06.2015 па ўкладзе налічваецца паніжаная працэнтная стаўка або працэнтны даход па ўкладзе налічваецца ў памеры стаўкі ўкладу да запатрабавання (у тым ліку па ўкладах «Ашчадны», «Ваш выбыр», тэрмін вяртання якіх настаў да 10.06.2015).

Налічэнне працэнтнага даходу на суму заахвочвальнага працэнтнага даходу ажыццяўляецца з 30.06.2015.

Працэнтная стаўка па ўкладах (дэпазітах) можа быць зменена банкам у аднабаковым парадку ў адпаведнасці з дагаворамі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў)

Падрабязнасці па тэлефоне 147, на сайце і ў аддзяленнях «Беларусбанка».

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!