Для фінансавання беларуска-кітайскіх інвестыцыйных праектаў, рэалізуемых у сферах прамысловасці, энергетыкі, транспарту, малога і сярэдняга бізнесу і іншых сферах, а таксама пры правядзенні мадэрнізацыі і пашырэнні вытворчасці, планаванні новага будаўніцтва, набыцці абсталявання, тэхналогіі ў КНР, ААТ «ААБ Беларусбанк» гатова аказаць крэдытную падтрымку за кошт крэдытнай лініі Дзяржаўнага банка развіцця Кітая.
Крэдыты маюць шэраг пераваг: ільготная працэнтная стаўка, адтэрміноўка па пагашэнні крэдыту да 5 гадоў, крэдытаванне прадпрыемстваў розных галін эканомікі незалежна ад маштабу дзейнасці і формы ўласнасці, магчымасць прыцягнення доўгатэрміновага фінансавання без страхавога пакрыцця нацыянальнага агенцтва па страхаванні экспартных крэдытаў КНР.
Для атрымання крэдытаў інвестыцыйныя праекты павінны быць эфектыўнымі і акупнымі. Рэалізацыя павінна ажыццяўляцца па-за рамкамі дзяржаўных праграм і мерапрыемстваў. Пры гэтым неабходна наяўнасць кантракту з рэзідэнтам КНР на пастаўку абсталявання (выкананне работ, аказанне паслуг), а доля кітайскага складніку – мінімум 50% ад кошту кантракту.
Умовы фінансавання інвестыцыйных праектаў прывабныя. Фінансуецца не больш за 85% кошту кантракту, перыяд крэдытавання – да 15 гадоў, у т.л., тэрмін пагашэння крэдыту – 10 гадоў.
Працэнтная стаўка за карыстанне крэдытам – ад 6 мес. Libor + 6 п.п.
Камісіі замежнага банка, якія падлягаюць вяртанню крэдытаатрымальнікам: камісія за кіраванне – 0,8% разава ад сумы крэдыту, камісія за абавязацельства – 0,4% гадавых ад неасвоенай сумы крэдыту.
Падрабязнасці на карпаратыўным сайце, у аддзяленнях «Беларусбанка» і па тэлефоне 147.
Крэдытная падтрымка «Беларусбанка» – залог поспеху вашага бізнесу.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»