Навіны банка і прэс-рэлізы
02.06.2015

«Беларусбанк» стаў Генеральным партнёрам Асацыяцыі «Федэрацыя хакея Рэспублікі Беларусь» (прэс-рэліз)

На пашыраным пасяджэнні Выканаўчага камітэта Асацыяцыі «Федэрацыя хакея Рэспублікі Беларусь», якое адбылося 29 мая 2015 года, прысваенне звання «Генеральны партнёр» Адкрытаму акцыянернаму таварыству  «ААБ Беларусбанк» стала першым пытаннем павесткі дня.

Прадстаўніку банка было ўручана пасведчанне, якое пацвярджае яго праваадносіны з Асацыяцыяй, і ігравыя джэрсі з аўтографамі гульцоў нацыянальнай зборнай.

На фота: Ігар Рачкоўскі, Старшыня ФХРБ, Максім Аўдзееў, старшыня спартыўнага камітэта і выконваючы абавязкі дырэктара дэпартамента валютнага кантролю і фінансавага маніторынгу ААТ «ААБ Беларусбанк», Рыгор Гарбузаў, намеснік генеральнага дырэктара па эканоміцы і фінансах ААТ «Беларуская калійная кампанія», Андрэй Суддзеў, памочнік Старшыні канцэрна «Белнафтахім»

 

«Асацыяцыя «Федэрацыя хакея Рэспублікі Беларусь» высока цэніць супрацоўніцтва са сваімі спонсарамі і партнёрамі і спадзяецца на эфектыўнае ўзаемадзеянне ў будучым», – запэўніў Старшыня ФХРБ Ігар Рачкоўскі.

Падтрымка айчыннага спорту – адзін з прыярытэтаў гуманітарнай сацыяльнай палітыкі «Беларусбанка», які пазіцыяніруе сябе сацыяльна адказным брэндам. У банку дзейнічаюць 5 сацыяльных праграм: «Вектар дабрыні», «Бацькоўскі кут», « Мост у будучыню», «Прастора натхнення», «Пераможам разам!».

Даведка: Асацыяцыя «Федэрацыя хакея Рэспублікі Беларусь» заснавана 6 сакавіка 1992 года. З’яўляецца членам Міжнароднай федэрацыі хакея (ІІХФ) з 1992 года.
Мэтамі дзейнасці Асацыяцыі з’яўляюцца арганізацыя, развіццё і папулярызацыя хакея з шайбай,  аказанне ўсямернага садзеяння развіццю дзіцяча-юнацкага, аматарскага і прафесійнага хакея з шайбай, прапаганда здаровага ладу жыцця і заняткаў спортам у Рэспубліцы Беларусь.

Нацыянальная зборная Беларусі год ад году паказвае высокі спартыўны вынік, выступаючы ў мацнейшым дывізіёне сусветнага хакея (1998-2001, 2003, 2005 – да ц.ч.). Лепшае дасягненне – 6-е месца ў 2006 годзе ў Рызе (Латвія).

Беларуская зборная ўдзельнічала ў трох Алімпіядах (1998, 2002, 2010). Лепшае дасягненне – 4-е месца ў 2002 годзе ў Солт-Лэйк-Сіці.

На Чэмпіянаце свету 2015 года ў Чэхіі Беларусь заняла 7-е месца, дзякуючы чаму палепшыла сваё палажэнне ў сусветным рэйтынгу ІІХФ – сёння Беларусь займае 9-е месца.

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!