Навіны банка і прэс-рэлізы
03.06.2015

Новыя магчымасці для бізнесу па размяшчэнні свабодных грашовых сродкаў у замежнай валюце

«Беларусбанк» прапануе кліентам новы прадукт па размяшчэнні сродкаў у тэрміновыя банкаўскія ўклады (дэпазіты) – «Аддалены дэпазіт» у замежнай валюце, які дазваляе дыстанцыйна (без наведвання банка) размяшчаць свабодныя грашовыя сродкі ў тэрміновыя дэпазіты на ўмовах заключэння дагавору па прынцыпе публічнай аферты.

Перавагай прадукту з’яўляецца мабільнасць, аператыўнасць афармлення дагаворных адносін, узаемавыгадныя ўмовы размяшчэння сродкаў, а таксама магчымасць папаўнення кліентам укладу (дэпазіту) не пазней чым за 30 дзён да вызначанага дагаворам дня наступлення тэрміну яго вяртання.

У рамках «Аддаленага дэпазіту» ў замежнай валюце рэалізаваны чатыры віды прадукту ў доларах ЗША, еўра і расійскіх рублях – на 90, 180, 365 і 730 дзён.

Абавязковымі ўмовамі размяшчэння сродкаў праз «Аддалены дэпазіт» з’яўляюцца:

- наяўнасць у «Беларусбанку» адкрытага ўкладнога (дэпазітнага) рахунку ў адпаведнай замежнай валюце, на якім у дзень заключэння дагавору адсутнічаюць грашовыя сродкі;

- забеспячэнне магчымасці доступу да ўкладнога (дэпазітнага) рахунку праз сістэму «Кліент-банк».

Больш падрабязную інфармацыю аб умовах «Аддаленага дэпазіту» ў замежнай валюце, а таксама «Аддаленага дэпазіту» ў беларускіх рублях можна атрымаць у любой установе банка або на карпаратыўным сайце «Беларусбанка» ў раздзеле «Карпаратыўным кліентам / Дэпазітныя аперацыі».