Навіны банка і прэс-рэлізы
01.06.2015

«Беларусбанк» падтрымлівае айчынных вытворцаў (прэс-рэліз)

У рамках праграмы «Партнёр», арыентаванай на падтрымку вытворцаў тавараў (прадукцыі) айчыннай вытворчасці, ААТ «ААБ Беларусбанк» і ЗАТ «Атлант» рэалізаваны сумесны праект па прадастаўленні фізічным асобам крэдыту на спажывецкія патрэбы «Партнёр Аптымальны».

Крэдыт прадастаўляецца на тэрмін да аднаго года, без паручыцеляў і без дадатковых камісій.

Працэнтная стаўка па крэдыце ніжэй за рыначную – 37 % гадавых (стаўка рэфінансавання НБ РБ, павялічаная на 12 працэнтных пунктаў).

Максімальная сума крэдыту – да 25 млн. рублёў. Выдача ажыццяўляецца шляхам безнаяўнага пералічэння на падставе рахунка-фактуры.

Як патлумачылі ў ААТ «ААБ Беларусбанк», ствараючы больш прывабныя ўмовы па спажывецкім крэдытаванні, банк мае на мэце дапамагчы айчынным прадпрыемствам – партнёрам банка павялічыць аб’ёмы рэалізацыі сваёй прадукцыі, прадастаўляючы насельніцтву магчымасць для яе набыцця пры зніжэнні нагрузкі на сямейны бюджэт.

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!