У сувязі з пераходам ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа» на работу з замежнай валютай у рэжыме бесперапыннага двайнога аўкцыёну з 1 чэрвеня 2015 года кліенты ААТ "ААБ Беларусбанк" – суб’екты валютных аперацый могуць ажыццяўляць на таргах ААТ БВФБ толькі абавязковы продаж замежнай валюты ў суме роўнай або большай за адзін біржавы лот (1000 адзінак валюты).
Іншыя валютна-абменныя аперацыі юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, не звязаныя з ажыццяўленнем імі абавязковага продажу, будуць ажыццяўляцца на пазабіржавым валютным рынку, г.зн. напрамую паміж банкам і кліентам па ўзгодненым бакамі курсе.
Адпаведная пастанова рэгулятара ад 26 мая 2015 года №323 «Аб асаблівасцях функцыянавання ўнутранага валютнага рынку пры пераходзе да біржавых таргоў у рэжыме бесперапыннага двайнога аўкцыёну» уступіла ў сілу з 1 чэрвеня 2015 года.
Парадак правядзення валютна-абменных аперацый з удзелам фізічных асоб не змяняецца.