21-22 мая ў Баку прайшоў XII Аблігацыйны кангрэс краін СНД і Балтыі – вядучае мерапрыемства, на якім абмяркоўваюцца пытанні развіцця ўнутраных рынкаў аблігацый Расіі, Казахстана, Беларусі і іншых краін СНД. Арганізатарам кангрэсу з’яўляецца аўтарытэтнае расійскае інфармацыйнае агенцтва Cbonds. У рамках гэтага мерапрыемства адбылася цырымонія ўзнагароджання лепшых інвестыцыйных дамоў краін СНД у намінацыях «Cbonds Awards CIS», пераможцы і прызёры ў якіх вызначаліся па выніках незалежнага інтэрнэт-галасавання на сайце агенцтва Cbonds.
ААТ «ААБ Беларусбанк» другі год запар заняло 1-е месца ў прэстыжнай намінацыі «Лепшы інвестыцыйны банк Рэспублікі Беларусь». Гэта ўзнагарода ў чарговы раз пацвярджае статус банка як лідара беларускага фінансавага рынку, а таксама надзейнага партнёра для міжнародных фінансавых інстытутаў.
Даведка:
Cbonds – адно з вядучых фінансавых інфармацыйных агенцтваў, якія спецыялізуюцца ў сферы фінансавых рынкаў, ажыццяўляе дзейнасць у Расіі, Украіне і Казахстане па напрамках развіцця інфармацыйных сайтаў (cbonds.info і investfunds.ru). Арганізуе правядзенне канферэнцый, круглых сталоў і выстаў па фінансавых рынках, выдае часопіс Cbonds Review і штогадовыя даведнікі.