Эфектыўным рычагом для далейшага нарошчвання экспартных паставак тэхнікі айчынных прадпрыемстваў за межы Рэспублікі Беларусь з’яўляецца такі перспектыўны бізнес- напрамак, як лізінг.
ААТ «ААБ Беларусбанк» прыцягнула міжбанкаўскі крэдыт у памеры 500 млрд. рублёў для фінансавання нацыянальнага лізінгавага аператара ААТ «Прамагралізінг».
На гэтыя сродкі будзе набыта тэхніка і абсталяванне айчыннай вытворчасці для экспартных паставак за межы Рэспублікі Беларусь.
«Ідэалогія нашага банка застаецца нязменнай – падтрымка эканомікі краіны. Сёння для таго, каб утрымаць традыцыйныя рынкі збыту айчыннай прадукцыі неабходна шукаць розныя падыходы, – лічыць намеснік старшыні праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Аляксандр Паліўка. – Мы перакананы, што менавіта такі спосаб фінансавання будзе садзейнічаць далейшаму нарошчванню экспарту».
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»