22 мая 2015г. на Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь (http://www.pravo.by) афіцыйна апублікавана пастанова Праўлення Нацыянальнага банка РБ ад 21 мая 2015 года №315 «Аб прызнанні страціўшымі сілу некаторых пастаноў Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь» (зарэгістравана 22.05.2015г. №8/29913), якая ўступае ў сілу з 23 мая 2015 г.
Звяртаем увагу, што ў адпаведнасці з вышэйназванай пастановай з 23 мая 2015 года здымаюцца абмежаванні на валютна-абменныя аперацыі, ажыццяўляемыя на пазабіржавым валютным рынку, устаноўленыя пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь «Аб здзелках куплі-продажу замежнай валюты на ўнутраным валютным рынку» ад 11 жніўня 2014 г. № 508.
У сувязі з гэтым з 23 мая 2015 г. у адпаведнасці з патрабаваннямі норм валютнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь дазваляецца суб'ектам валютных аперацый ажыццяўляць на пазабіржавым валютным рынку з банкамі аперацыі куплі – продажу, канверсіі замежнай валюты без абмежаванняў па сумах здзелак і валют.
Дэпартамент валютнага кантролю і фінансавага маніторынгу ААТ "ААБ Беларусбанк"