На 5 працэнтных пунктаў ААТ «ААБ Беларусбанк» знізіла з 20 мая 2015 года стаўкі па нанава выдаваемых спажывецкіх крэдытах. Пры гэтым якіх-небудзь дадатковых плацяжоў, камісій за суправаджэнне, абаненцкай платы банк не спаганяе.
Заяўку на крэдыт можна аформіць у любой установе «Беларусбанка», на карпаратыўным сайце або звярнуцца ў Кантакт-цэнтр, што дазволіць скараціць час знаходжання ва ўстанове банка і даведацца аб папярэднім рашэнні пра выдачу крэдыту без наведвання банка.
Падрабязная інфармацыя – у структурных падраздзяленнях банка, на вэб-сайце www.belarusbank.by і па тэлефоне 147.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»