Навіны банка і прэс-рэлізы
18.05.2015

Вынікі дзейнасці ААТ «ААБ Беларусбанк» за студзень-красавік 2015 года

Дзейнасць банка ў студзені-красавіку 2015 года была накіравана на рашэнне задач, вызначаных Асноўнымі паказчыкамі развіцця на 2015 год.

Нарматыўны капітал банка на 01.05.2015 склаў 23,3 трлн. рублёў.

Статутны фонд складае 16,7 трлн. рублёў, або 1 049 млн. еўра.

Рэсурсная база банка за студзень-красавік 2015 года павялічылася на 12 %, або на 24 трлн. рублёў, і на 01.05.2015 склала 222 трлн. рублёў.

Аб’ём сродкаў карпаратыўных кліентаў на 01.05.2015 склаў 76 трлн. рублёў, у тым ліку аб’ём рэсурсаў, прыцягнутых шляхам размяшчэння аблігацый сярод юрыдычных асоб, склаў 4 трлн. рублёў, з іх 519 млрд. рублёў і 213 млн. долараў ЗША ў эквіваленце.

Аб’ём прыцягнутых сродкаў фізічных асоб на 01.05.2015 (без уліку налічаных працэнтаў) склаў 81 трлн. рублёў, у тым ліку аб’ём рэсурсаў, прыцягнутых шляхам размяшчэння аблігацый сярод фізічных асоб, склаў 5 млрд. рублёў, з іх 1,2 млрд. рублёў і 332 млн. долараў ЗША ў эквіваленце.

Аб’ём крэдытных рэсурсаў, прыцягнутых ААТ «ААБ Беларусбанк» ад замежных банкаў і фінансавых кампаній, на 01.05.2015 склаў 1,8 млрд. долараў ЗША ў экв. Названыя рэсурсы накіраваны на рэалізацыю інвестыцыйных праектаў прадпрыемстваў.

Крэдытны партфель банка на 01.05.2015 склаў 166,4 трлн. рублёў, у т.л.:

  • юрыдычных асоб (з улікам аблігацый і рэсурсаў, перададзеных ААТ «Белаграпрамбанк» для крэдытавання дзяржпраграм) – 120,3 трлн. рублёў;
  • фізічных асоб – 46,1 трлн. рублёў, у т.л. па льготных крэдытах у адпаведнасці з Указамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (№№ 13, 185, 195, 75, 368) - 41 трлн. рублёў.

Па стане на 01.05.2015 у абарачэнні знаходзяцца 5 млн. плацежных картак ААТ «ААБ Беларусбанк».

Функцыянуе 1 257 банкаматаў, 2 240 інфакіёскаў, 2 тысячы пунктаў выдачы наяўных, 2 тысячы пунктаў прыёму камунальных плацяжоў.

Доля безнаяўных аперацый па плацежных картках у агульным аб’ёме расходных аперацый з выкарыстаннем плацежных картак у сетцы банка за красавік 2015 года склала 35,4 %.

За справаздачны перыяд аб’ём валютна-абменных аперацый з удзелам фізічных асоб з наяўнай замежнай валютай склаў (з улікам канверсіі) у эквіваленце долараў ЗША па куплі 516,2 млн., па продажы 422,7 млн.

На 01.05.2015 сетка падраздзяленняў Банка налічвае 34 філіялы (у т.л. 6 філіялаў – абласных (Мінскае) упраўленняў) і 96 цэнтраў банкаўскіх паслуг, а таксама 1 681 аддзяленне (з якіх 789, або 47 % ад агульнай колькасці аддзяленняў, размешчана ў гарадах і 892, або 53 %, ‑ у сельскай мясцовасці).

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!