Навіны банка і прэс-рэлізы
18.05.2015

ААТ «ААБ Беларусбанк» верыфікавала свае супольнасці ў сацыяльных сетках (прэс-рэліз)

Супольнасці банка ў сацыяльных сетках «ВКонтакте» і «Одноклассники» паспяхова прайшлі верыфікацыю і атрымалі статус афіцыйных. Так што ААТ «ААБ Беларусбанк» першы і пакуль адзіны банк у краіне, які верыфікаваў свае супольнасці ў сацыяльных сетках. У найбліжэйшы час плануецца атрымаць статус «афіцыйны» акаўнта банка і ў Twitter.

«Афіцыйная супольнасць – гэта візітная картка арганізацыі. А яе верыфікацыя – гэта свайго роду сертыфікат сапраўднасці, – перакананы дырэктар Кантакт-цэнтра банка Андрэй Корбут. – Яна дазваляе карыстальніку сярод мноства псеўда-старонак, акаўнтаў, груп знайсці афіцыйную супольнасць кампаніі, брэнда, арганізацыі, быць упэўненым у якасці размешчанага там кантэнту».

Важнай умовай для верыфікаваных старонак з’яўляецца наяўнасць унікальнага зместу і яго рэгулярнае абнаўленне, значны фактар праходжання верыфікацыі – пазнавальнасць брэнда, яго папулярнасць, колькасць згадак у СМІ і г.д.

Праходжанне верыфікацыі – гэта праца на імідж. ААТ «ААБ Беларусбанк» сур’ёзна падыходзіць да ўсіх напрамкаў сваёй дзейнасці, надаючы асаблівую ўвагу пытанням вядзення супольнасцей у сацыяльных сетках. Дарэчы, у групе банка ва «ВКонтакте» ўжо больш за 2 500 удзельнікаў, колькасць якіх пастаянна расце. Падпісчыкі і госці супольнасці актыўна цікавяцца навінамі банка, сочаць за абнаўленнем прадуктовай лінейкі, павышаюць сваю фінансавую граматнасць, прымаючы ўдзел у розных конкурсах і віктарынах, а таксама ў рэжыме on-line атрымліваюць кансультацыі па прадуктах і паслугах банка.

Дарэчы, пацвярджэннем таго, што супольнасць з’яўляецца афіцыйнай групай брэнда ці кампаніі, лічыцца спецыяльная галачка, якую карыстальнік можа ўбачыць каля назвы групы.

Афіцыйная група ВКонтакте - www.vk.com/asb.belarusbank

Афіцыйная група ў Аднакласніках - www.ok.ru/asb.belarusbank

Афіцыйная група ў Facebook - www.facebook.com/asb.belarusbank

Афіцыйная група ў Твітэры - www.twitter.com/asb_belarusbank

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»