Напярэдадні святкавання Дня Перамогі ў сталіцы расчыніла дзверы новае аддзяленне № 500/409 па адрасе: праспект Дзяржынскага, 119. Як адзначыў на цырымоніі адкрыцця начальнік філіяла № 500 — Мінскага ўпраўлення Дзмітрый Грыбоўскі, яно стала падарункам жахарам мікрараёна Малінаўка ў гонар свята.
Намеснік кіраўніка адміністрацыі Маскоўскага раёна Таццяна Калядка, якая прысутнічала на цырымоніі, падкрэсліла, што «Беларусбанк» — гэта сапраўды народны банк. А таксама акцэнтавала ўвагу на той вялізнай рабоце па павышэнні фінансавай граматнасці насельніцтва, якую банк праводзіць у апошні час.
Пасля афіцыйнай часткі аддзяленне прыняло сваіх першых кліентаў. Дарэчы, першая ўкладчыца атрымала падарунак з рук Дзмітрыя Грыбоўскага і падзяку за тое, што абрала «Беларусбанк».
У новым аддзяленні створаны ўсе ўмовы для абслугоўвання кліентаў, а таксама зона «24 гадзіны», дзе можна правесці плацяжы з дапамогай карткі.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»