Навіны банка і прэс-рэлізы
11.05.2015

300 млн. долараў ЗША – ільготная крэдытная лінія для беларуска-кітайскіх праектаў (прэс-рэліз)

10 мая 2015 года адбылася цырымонія падпісання Генеральнага крэдытнага пагаднення паміж ААТ «ААБ Беларусбанк» і Дзяржаўным банкам развіцця Кітая аб прадастаўленні крэдыту ў памеры 300 млн. долараў ЗША.

Крэдытная лінія будзе накіравана на фінансаванне беларуска-кітайскіх інвестыцыйных праектаў на тэрыторыі Беларусі ў розных галінах эканомікі – транспарту, энергетыкі, прамысловасці, малога і сярэдняга бізнесу і іншых сфер незалежна ад маштабу дзейнасці і формы ўласнасці.

Крэдыт прадастаўляецца на выгадных для ААТ «ААБ Беларусбанк» і Рэспублікі Беларусь умовах.

На фота: Генеральнае пагадненне падпісваюць Ху Хуайбан (Hu Huaibang) – Старшыня Праўлення Дзяржаўнага банка развіцця Кітая, старшыня праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Сяргей Пісарык

«Надзвычай важна, што генеральнае крэдытнае пагадненне падпісваецца падчас візіту ў нашу краіну Старшыні КНР Сі Цзыньпіна, – падкрэсліў у час цырымоніі падпісання старшыня праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Сяргей Пісарык. – Гэта стала сведчаннем выхаду на новы ўзровень двухбаковых узаемаадносін з Дзяржаўным банкам развіцця Кітая, а акрамя таго будзе садзейнічаць далейшаму дасягненню ўзаемных інтарэсаў».

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»