28 красавіка 2015 года ў Вене (Аўстрыйская Рэспубліка) адбылося падпісанне дэбютнага пагаднення паміж ААТ «ААБ Беларусбанк» і Аўстрыйскім Кантрольным банкам (ОеКВ), у адпаведнасці з якім нашаму боку прадастаўляецца крэдыт на фінансаванне экспартна-імпартных здзелак паміж беларускімі і аўстрыйскімі суб’ектамі гаспадарання пад гарантыю Міністэрства фінансаў Аўстрыі.
З боку ААТ «ААБ Беларусбанк» пагадненне было падпісана Старшынёй Праўлення Сяргеем Пісарыкам. Аўстрыйскі бок быў прадстаўлены членам Праўлення – Генеральным дырэктарам доктарам Рудольфам Шольтэнам і супрацоўнікамі адпаведных бізнес-падраздзяленняў аўстрыйскага банка.
На фота: Старшыня Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Сяргей Пісарык і член Праўлення – Генеральны дырэктар Аўстрыйскага Кантрольнага банка Рудольф Шольтэн
«Падобныя гарантыі – выключны, беспрэцэдэнтны выпадак і ўяўляе сабой сведчанне высокага даверу ў адносінах да нашага банка, прызнання яго дзелавой рэпутацыі, – лічыць Старшыня Праўлення «Беларусбанка» Сяргей Пісарык. – Для нас гэта дэбютнае пагадненне – выхад на новы ўзровень адносін у сферы міжнароднага бізнесу».
У цэлым, рэалізацыя дэбютнай здзелкі з аўстрыйскім банкам будзе садзейнічаць далейшаму ўмацаванню і развіццю двухбаковага супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі.
На фота: Старшыня Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Сяргей Пісарык (трэці справа) і Дзітэр Нэль, кіраўнік крэдытнага дэпартамента, старшы дырэктар ОеКВ (другі справа)
Даведка: OeKB створаны ў 1946 годзе. З’яўляецца спецыялізаванай установай Аўстрыі, асноўны напрамак дзейнасці якой – прасоўванне аўстрыйскай прамысловай прадукцыі на замежныя рынкі шляхам прадастаўлення страхавога пакрыцця па экспартных крэдытах. Асаблівасцю OeKB з’яўляецца сумяшчэнне функцый экспартнага страхавога агенцтва і банка.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»