Даччыная кампанія «Беларусбанка» ТАА «АСБ Лізінг» у трэці раз стала лідарам рынку па выніках рэйтынгу лізінгавых кампаній за 2014 год.
Усяго рэйтынг складаўся для 38 кампаній, на долю якіх прыходзіцца больш за 90% лізінгавага рынку. У аснову рэйтынгу пакладзены такія паказчыкі, як аб’ём новага бізнесу, лізінгавы партфель, аб’ём налічаных лізінгавых плацяжоў.
Акрамя таго, у ранжыраванні кампаній па канкрэтных відах прадметаў лізінгу ТАА «АСБ Лізінг» стала бясспрэчным лідарам у частцы лізінгу будынкаў і збудаванняў і машын і абсталявання. Доля ТАА «АСБ Лізінг» у агульным аб’ёме лізінгавага партфеля складае 25%.
Прымаючы ўзнагароду ад старшыні Савета Асацыяцыі лізінгадаўцаў Беларусі Андрэя Качаргіна, намеснік дырэктара ТАА «АСБ Лізінг» Дзяніс Яроменка адзначыў, што гэты поспех – гэта як заслуга ўсяго калектыву, дзе кожны выразна разумее сваю ролю і нацэлены на захаванне кампаніяй лідзіруючых пазіцый, так і вынік цеснага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з мацярынскім банкам ААТ «ААБ Беларусбанк».
Разам з узнагароджаннем лідараў галіны члены Асацыяцыі лізінгадаўцаў Беларусі падвялі вынікі работы ў 2014 годзе, абмеркавалі асноўныя праблемныя пытанні года бягучага.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»