Навіны банка і прэс-рэлізы
05.05.2015

«Беларусбанк» прыняў удзел у VIII-м Венскім фінансава-эканамічным Форуме краін СНД і Усходняй Еўропы (прэс-рэліз)

Новыя фарматы ўзаемадзеяння ў рамках ЕС - ЕАЭС, перспектывы ўзаемадзеяння нацыянальных і міжнародных структур на рынку каштоўных папер, інструменты па зніжэнні краінавых і карпаратыўных рызык у новых эканамічных рэаліях, а таксама актуальныя пытанні экспартнага фінансавання ў сучасных умовах разглядаліся на VIII-м Венскім фінансава-эканамічным Форуме краін СНД і Усходняй Еўропы. Ён адбыўся 28 - 30 красавіка 2015 г. у Вене (Аўстрыя) і сабраў 120 прадстаўнікоў фінансавай сферы. Для ўдзелу ў рабоце Форума запрошана кіраўніцтва нацыянальных (цэнтральных) банкаў і бірж, найбуйнейшых камерцыйных банкаў, прадстаўнікі фінансавых ведамстваў, банкаўскіх аб’яднанняў і асацыяцый, інавацыйных і інвестыцыйных кампаній дзяржаў Садружнасці і Еўрапейскага Саюза.

Арганізатарамі Форума выступілі Фінансава-банкаўскі савет СНД сумесна з Банкаўскай Асацыяцыяй краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы (BACEE) пры падтрымцы Выканаўчага камітэта СНД.

«Форум – гэта не проста пляцоўка для зносін і напрацоўкі дзелавых кантактаў, але і велізарны вопыт. Нам вельмі важная інфармацыя аб сучасных банкаўскіх практыках», – лічыць старшыня праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Сяргей Пісарык.

У рамках форума адбыўся шэраг сустрэч кіраўніка «Беларусбанка» з прадстаўнікамі фінансавай сферы краін Еўропы і СНД.

Рэалізацыя гэтага міжнароднага праекта – Форума краін СНД і Усходняй Еўропы з’яўляецца актуальнай знакавай падзеяй і зможа садзейнічаць умацаванню эканамічнай інтэграцыі паміж дзяржавамі СНД і краінамі Еўрапейскага Саюза.

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!